Больш як 13 000 беларусаў не сталі вяртаць выплачаны падатак на дармаедства

Больш як 13 000 беларусаў не сталі вяртаць выплачаны падатак на дармаедства

13 200 беларусаў не звярнуліся па вяртанне грошай, заплачаных як "падатак на дармаедаў" у 2015 годзе, інфармуе TUT.by. 

Агульная сума заплачанага імі падатку — каля 3,59 мільёна рублёў (1,75 мільёна долараў у эквіваленце). Згодна дэкрэтам №1 Аляксандра Лукашэнкі "Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва", гэтыя грошы ім павінны вярнуць. 

З заяваі аб вяртанні грошай у падатковыя інспекцыі звярнуліся 49,5 тысячы чалавек. У 2017 годзе вярнуць грошы захацелі 20,5 тысячы чалавек, у 2018-м — 27,5 тысячы, а сёлета за першае паўгоддзе — 1,5 тысячы. 

Агулам Міністэрства па падатках і зборах вярнула выплачаныя падаткі на суму ў 15,01 мільёна рублёў.

Як паведамлялася раней, збор на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў за 2015 год заплацілі 62,7 тысячы грамадзян. Яны выплацілі дзяржаве 18,6 мільёна рублёў.

Каб вярнуць заплачаны "падатак на дармаедства", трэба напісаць заяву ў падатковую па месцы жыхарства і падаць дакумент, які сведчыць асобу. Грошы будуць вернутыя або на рахунак у беларускім банку, або наяўнымі ў касах Беларусбанка. Вяртанне грошай адбываецца на працягу месяца з дня падачы заявы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі