Вы тут

Больш не заблытаецеся: на “Магілёўскай” будзе новая схема руху транспарта

Мінск, станцыя метро Магілёўская / realt.by

Схема руху транспарта зменіцца ў раёне сталічнай станцыі метро “Магілёўская” з 9 мая. На скрыжаванні Партызанскага праспекта з вуліцай Ангарскай падзеляць зоны прыпынку гарадскога грамадскага транспарту і прыгарадных маршрутак.

“Пры выездзе з горада палосу для грамадскага транспарту аддзялілі ад іншых палос. У зоне для прыгараднага транспарта арганізавалі адмысловую пляцоўку для пасадкі і высадкі пасажыраў транспартных сродкаў”, — расказалі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Усярэдзіне гэтага новага транспартавага хаба ўсталявалі металічныя агароджы, каб засцерагчы пасажыраў.

Усё гэта павінна дапамагчы спарадкаваць інтэнсіўны рух на выездзе са сталіцы ў магілёўскім кірунку. І мінімізаваць канфлікты, якія ўвесь час узнікалі тут у кіроўцаў пры манеўрах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.