БНТУ падняў плату за навучанне, у тым ліку для першакурснікаў

БНТУ падняў плату за навучанне, у тым ліку для першакурснікаў

У Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце з новага навучальнага года павышаецца плата за навучанне. 

"Кошт навучання на 2021/22 навучальны год вызначаны ў памеры эканамічна абгрунтаваных выдаткаў, неабходных для падрыхтоўкі спецыялістаў. У разліку кошту платнага навучання ўлічаныя наступныя змены: з 1 студзеня павялічаныя памеры базавай стаўкі з 185 рублёў да 195 рублёў і базавай велічыні з 27 рублёў да 29 рублёў. Таксама павялічаны памер мінімальнай заработнай платы з 375 рублёў да 400 рублёў",гаворыцца ў заяве прэс-службы БНТУ. Ад гэтых паказчыкаў залежаць памеры акладаў і прэмій супрацоўнікаў універсітэта.

Новыя расцэнкі будуць уведзеныя з 1 верасня. Павышэнне закране і першакурснікаў. Напрыклад, раней кошт навучання для першакурснікаў (у залежнасці ад факультэта і спецыяльнасці) быў ад 3633,55 да 3875,72 рубля. Пасля павышэння плаціць давядзецца ад 3996 да 4263 рублёў. У сярэднім кошты выраслі на 9,9%.

Іншыя ВНУ пакуль што не паведамлялі пра павышэнне коштаў на навучанне.

Дарэчы, яшчэ на пачатку ліпеня начальнік Галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Мінадукацыі Сяргей Каспяровіч казаў, што сёлета павышаць аплату адукацыі для першакурснікаў не плануюць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі