БНБ накіруе на мясцовыя выбары 586 кандыдатаў

Падчас чарговага паседжання Рады Беларускага Незалежніцкага Блоку было абмеркаванае вызначэнне парадку фармавання агульнага спісу дэмакратычных кандыдатаў на мясцовых выбарах, што адбудуцца 25 красавіка. Пра гэта паведамляе сайт лідэра БНБ Аляксандра Мілінкевіча. На паседжанні былі абвешчаныя папярэднія вынікі складання агульнага спісу актывістаў, якія прэтэндуюць на ўдзел у мясцовых выбарах у якасці кандыдатаў у дэпутаты. На дадзены момант вядома, што ад БНБ за дэпутацкі мандат намераны змагацца 586 чалавек.

Да 1-га лютага адбудзецца ўзгадненне на ўзроўні абласных кааліцый. Да 10 лютага плануецца сфармаваць і абвясціць канчатковы спіс ад БНБ. Чарговую сустрэчу сяброў Рады БНБ запланавана правесці ў панядзелак, 25 студзеня.

Паводле Паўла Севярынца, які, сярод іншых, браў удзел у сустрэчы, задача бліжэйшай выбарчай кампаніі — не столькі дамагчыся перамогі на выбарах ці атрымаць мандат (умоў для справядлівага спаборніцтва пакуль не створана), колькі пашырыць кола прыхільнікаў канкрэтнага дэмакратычнага прэтэндэнта ці кандыдата.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі