Блогер Лапшын распавёў пра турму "Валадарку": "Шнейль, шнейль русіш швайнэ"

Блогер Лапшын распавёў пра турму "Валадарку": "Шнейль, шнейль русіш швайнэ"

Блогер Аляксандр Лапшын распавёў у LiveJournal пра СІЗА №1 — вядомую турму "Валадарку" ў цэнтры Мінску. У гэтай турме ён знаходзіўся ад затрымання да выдачы на запыт Азербайджана. У Азербайджане Лапшына асудзілі за незаконны пераход у Нагорны Карабах. Пазней кіраўнік дзяржавы Ільхам Аліеў памілаваў блогера і выдаў Ізраілю.

Дзеянні беларускай міліцыі Лапшын параўнаў з гестапа: "Гэта сапраўднае Гестапа ў цэнтры Еўропы, дзе незаконна трымаюць сотні абсалютна невінаватых людзей, на многіх з якіх вісяць абсурдныя абвінавачванні ў спробе падрыву дзяржаўнага ладу, ці яшчэ большае трызненне пра абразу дзеючай улады".

Блогер распавёў, што ахоўнікі турмы жартам звярталіся да яго: "Шнейль, шнейль русіш швайнэ".

У турме, па яго словах, гадоў сто не было рамонту. Да некаторых затрыманых два гады не прыходзілі следчыя. 

Таксама ён заявіў, што ў турме квітнее карупцыя. Напрыклад, легчы ў лякарню каштуе 2000 еўра. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі