Вы тут

Бліжэйшыя двое сутак у двух раёнах Мінска зноў можа ісці кепская вада

Прарыў трубы ў Мінску / minsknews.by

У бліжэйшыя двое сутак у жыхароў Фрунзенскага і Маскоўскага раёнаў Мінска можа ісці кепская вада. Прычынай стаў прарыў вадаправода на вуліцы Мазурава.

"Па стане на 11:45 уцечка вады лакалізаваная, ціск вады ў спажыўцоў Маскоўскага і Фрунзенскага раёнаў сталіцы адноўлены", — заявілі агенцтву "Мінск-Навіны" ў "Мінскводаканале".

Вадаправодную трубу прарвала каля дома 27 па вуліцы Мазурава ў Фрунзенскім раёне Мінска. Вада размывала выезд і двары. 

Дарэчы, напрыканцы чэрвеня акурат у Фрунзенскім і Маскоўскім раёне сталіцы ўжо былі праблемы з вадой. Тады некалькі дзён з кранаў ішла смярдзючая вада, якой санстанцыя забараніла карыстацца. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.