Вы тут

Біятланістка Дынара Алімбекава: гвалт ніхто з нас не падтрымлівае

Алімбекава адказала на крытыку за падпісанне праўладнага ліста спартоўцаў

Біятланістка Дынара Алімбекава ў сваім акаўнце ў Instagram адказала на крытыку з нагоды таго, што яна падпісала ліст праўладных спартоўцаў.

"Перамога — гэта выдатна. А вось падтрымка гвалту ў краіне засмучае. Цікава, гэта ваша 100% меркаванне ці вам прыгразілі не фінансаваць за кошт грошай падаткаплатнікаў вашыя выступы?" — запытаўся падпісчык.

"Гвалт ніхто з нас не падтрымлівае", — адказала Алімбекава.

Як распавядала Еўрарадыё, некалькі дзён таму стала вядома, што пад праўладным лістом спартоўцаў падпісалася амаль уся нацыянальная зборная па біятлоне. У спісе падпісантаў няма толькі Ганны Сола.

Дарэчы, з усіх беларускіх біятланістак садызм з боку сілавікоў адназначна асудзіла толькі Надзея Скардзіна. А Герой Беларусі Дар'я Домрачава нават пасля арышту і збіцця яе брата выказвалася вельмі асцярожна: "Мы ўсе бачым, што ў краіне праблемы, а каб спрыяць іх вырашэнню, бескарысна скалынаць паветра агрэсіўнымі словамі з аднаго боку і абсалютна дакладна, бескарысна з іншага боку, звальняць, арыштоўваць і дубасіць людзей на вуліцах".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.