Білборд з Някляевым правісеў у цэнтры Мінска толькі некалькі гадзінаў
![Білборд з Някляевым правісеў у цэнтры Мінска толькі некалькі гадзінаў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/niakliasza-0409.jpg.webp?itok=MFZwbgBM)
Банеры з партрэтамі паэта Уладзіміра Някляева і артыста Юрыя Жыгамонта праввіселі ў цэнтры Мінска толькі некалькі гадзінаў. Пра гэта піша ў сацсетках Павел Белавус.
"Нас не папярэдзілі. Пазваніў у рэкламную кампанію, з якой у нас дамова — кажуць, што звярнуліся з высокіх органаў і загадалі зняць. Не ведаем, ці з'явяцца заўтра іншыя банеры з Лявонам Вольскім і Меліцінай Станютай", — піша актывіст.
Па словах Белавуса, сам ён падрабязнасцяў сітуацыі яшчэ не ведае.
Як паведамляла Еўрарадыё, білборды з партрэтамі Някляева і Жыгамонта з'явіліся ў цэнтры сталіцы. Яны рэкламавалі краму Symbal.by.