Біл Мюрэй папрасіў забіць яго ў "Паляўнічых на прывіды-3"

Знакаміты галівудскі акцёр Біл Мюрэй пагадзіўся зняцца ў трэцяй частцы "Паляўнічых на прывіды", але толькі пры ўмове, што ён будзе прывідам.  Пра гэта сам Мюрэй заявіў падчас інтэрв'ю брытанскаму выданню Daily Mail. Маўляў, ён пагадзіцца толькі, калі сцэнарысты заб'юць яго героя на самым пачатку фільма.

Паводле словаў акцёра, самай цікавай часткай "Паляўнічых на прывіды" была першая, а ў другой "кіраўніцтва захапілі хлопцы, што займаюцца спецэфектамі".

Нагадаем, што здымкі фільма павінны пачацца летам 2010 года, за яго пастаноўку будзе адказваць аўтар першых серый Айвэн Рэйтман. Сюжэт трэцяга фільма будзе будавацца вакол маладых паляўнічых, якім будуць дапамагаць ветэраны.

Раней паведамлялася, што ўсе акцёры, якія здымаліся ў дзвюх арыгінальных карцінах, вярнуцца на пляцоўку. Хутчэй за ўсё, карціна будзе занятая ў фармаце 3D.

Прэм'ера прызначана на травень 2011 года.

Фота: segodnya.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі