Вы тут

Біл Клінтан змешчаны ў бальніцу

Біл Клінтан / РІА Навіны

Экс-прэзідэнт ЗША Біл Клінтан дастаўлены ў адну з бальніц у Каліфорніі, паведамляе тэлеканал CNN ў пятніцу.

Хвароба Клінтана не звязаная з каранавірусам. Прычынай шпіталізацыі стала заражэнне крыві ў выніку інфекцыі мачавыводзячых шляхоў. Палітыку прызначана лячэнне антыбіётыкамі і ён ужо ідзе на папраўку.

У бальніцы Клінтан знаходзіцца другі дзень. Пры гэтым ён праходзіць лячэнне ў палаце інтэнсіўнай тэрапіі не па стане здароўя, а па меркаваннях прыватнасці і бяспекі, удакладняе прадстаўнік палітыка.

Уільям Джэферсан (Біл) Клінтан быў прэзідэнтам ЗША з 1993 па 2001 год.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.