Біл Гейтс за дзень страціў і вярнуў званне самага багатага чалавека ў свеце

Біл Гейтс. Фота: hitech.vesti.ru
Біл Гейтс. Фота: hitech.vesti.ru

Біл Гейтс на палову дня перастаў быць самым багатым чалавекам у свеце. Заснавальнік Microsoft саступіў першынство Джэфу Безасу, які валодае Аmazon, але амаль адразу вярнуўся на першы радок рэйтынгу Forbes.

Капіталы многіх багацейшых зямлян залежаць ад катыровак акцый, што ім належаць, піша "Біржавы лідэр". 27 ліпеня акцыі Аmazon падскочылі на 1,6%, у выніку чаго стваральнік кампаніі стаў уладальнікам багацця ў $90,4 млрд. Так Джэф Безос абышоў Біла Гейтса, стан якога складаў на той момант на 400 мільёнаў долараў менш.

Але да канца таргоў на біржы акцыі Аmazon пайшлі ўніз, і стан Безоса апусцілася да $88,7 млрд. Гейтс таксама трохі страціў, але ўсё роўна вярнуў сабе званне самага багатага, маючы ў актыве $89,8 млрд.

Билл Гейтс за день потерял и вернул звание самого богатого человека в мире
Джэф Безас

Трэцім па багацці чалавекам планеты з'яўляецца Амансіё Артэга з Іспаніі. Капітал уладальніка сеткі крамаў H&M, Mango, Bershka, Zara і іншых ацэньваецца ў 83,5 мільярда долараў.
 
Інвестар Уорэн Баффетта займае чацвёртае месца. У яго $74,4 млрд.

Замыкае ТОП-5 багацейшых жыхароў Зямлі Марк Цукерберг. Заснавальнік сацыяльнай сеткі Facebook зарабіў 70,9 мільярда долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі