БХК атрымаў другое папярэджанне за год — аб'яднанне могуць закрыць

Малаток у судзе / Ілюстрацыйнае фота
Малаток у судзе / Ілюстрацыйнае фота

Вярхоўны Суд адмовіўся прызнаць незаконнымі дзеянні Мінюста ў адказ на скаргу Беларускага Хельсінкскага камітэта, паведамляюць праваабаронцы.

Раней БХК атрымаў пісьмовае папярэджанне за тое, што не падаў Мінюсту ў тэрмін да 16 ліпеня дакументы, якія запрасіла мінсітэрства. Аднак у офісе БХК 14 ліпеня быў праведзены ператрус, а сам офіс — апячатаны. У выніку "выключна аб'ектыўных абставін, якія не залежалі ад праваабаронцаў", БХК не змог выканаць распараджэнне Мінюста.

Пры гэтым праваабаронцы паведамляюць, што пазіцыя Мінюста ў судзе была прыкладна такой: "вы маглі прадставіць дакументы і да ператрусу". І адзначаюць, што рашэнне ВС фактычна накіравана на стварэнне ўмоў для ліквідацыі арганізацыі, якая больш за 25 гадоў абараняла правы чалавека ў Беларусі.

Для БХК гэта другое папярэджанне за год. Наяўнасць двух папярэджанняў на працягу аднаго года дае дзяржаве права закрыць аб'яднанне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі