БХД шосты раз падала дакументы на рэгістрацыю партыі

БХД шосты раз падала дакументы на рэгістрацыю партыі

24 снежня ў Мінюст былі пададзеныя дакументы на рэгістрацыю партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя". Устаноўчы з'езд прайшоў 12 снежня ў Мінску. На ім была прынята праграма і статут партыі, абраны склад нацыянальнага савета БХД.

БелаПАН нагадвае, што аргкамітэту БХД раней было адмоўлена ў рэгістрацыі партыі пяць разоў (2009, 2010 — два разы, 2011 і 2015 гады). Сярод прычын апошняй нерэгістрацыі Мінюст назваў адмову двух заснавальнікаў партыі ад сваіх подпісаў, а таксама дробныя недакладнасці, якія, на думку прадстаўнікоў БХД, не могуць ставіць пад сумненне рэгістрацыю палітычнай партыі.

Раней хрысціянскія дэмакраты заяўлялі аб намеры падаць заяўку на ўключэнне ў Кнігу рэкордаў Гінэса па колькасці адмоў у рэгістрацыі.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі