БГК разграміў сербскую “Вайводзіну”

Чэмпіёны Беларусі па гандболу першую палову хатняга паядынку правялі не вельмі выразна, сыходзячы на перапынак з невялікай перавагай у ліку - 13:10. Затое адразу пасля пачатку другога тайма гаспадары зайгралі ва ўсю моц, і неўзабаве іх перавага складала 10 і больш мячоў, паведамляе БелТА.

Да канца сустрэчы берасцейцы непадзельна валодалі перавагай, перамогшы ў выніку з лікам 34:22. Самымі выніковымі ў складзе БГК сталі Сымон Разгон, які закінуў 7 мячоў, і Дзяніс Рутэнка, у актыве якога на адзін гол менш. Для падапечных Жэлька Бабіча гэта ўжо чацвёртая вікторыя ў матчах інтэрнацыянальнай лігі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі