БГК імя Мяшкова выйшаў у чвэрцьфінал SEHA-лігі, перамогшы "Пекін"

БГК імя Мяшкова выйшаў у чвэрцьфінал SEHA-лігі, перамогшы "Пекін"

Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова апошнім выйшаў у чвэрцьфінал SEHA-лігі.

У другім хатнім матчы 1/8 фіналу 3 сакавіка чэмпіёны Беларусі выйгралі ў кітайскага "Пекіна" з лікам 41:23, паведамляе прэс-служба клуба.

У першай сустрэчы нашыя суайчыннікі перамаглі сапернікаў з лікам 46:26.

За выхад у фінал БГК імя Мяшкова будзе сустракацца з запарожскім "Маторам" — 7 сакавіка дома, а 14 сакавіка ў гасцях.

"Фінал чатырох" пройдзе 3-5 красавіка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі