Бензін каштуе больш за долар!

З сённяшняга дня ў Беларусі падняліся кошты на бензін у сярэднім на 5 %. Як патлумачылі ў канцэрне “Белнафтахім”, гэта было зроблена з-за ўвядзення новых коштаў набыцця нафты для Беларусі з Расіі з пачатку году. Такім чынам, наша грамадства “дачакалася” моманту, калі вельмі важная
псіхалагічная мяжа пад назвай “бензін каштуе менш за долар”—
пяройдзена. Толькі за апошні год кошты на паліва ўзняліся амаль на 500
рублёў (каля 25 цэнтаў). На столькі ж бензін ужо даражэў толькі за
перыяд у 3 гады — з 2003 па 2006 гг. Еўрарадыё вырашыла паглядзець, як
павышаліся кошты на паліва ў нашай краіне за апошнія гады. Далей
падаецца табліца павышэння коштаў на бензін маркі АІ-95 за апошнія
чатыры гады:

сакавік 2003

1130 р.

красавік 2004

1240 р.

студзень 2005

1350 р.

травень 2006

1720 р.

снежань 2006

1910 р.

студзень 2007

2100 р.

з 14 траўня

2200 р.


З нашымі
суседзямі сітуацыя больш ясная. Так, ва ўжо “еўрапейскай” Польшчы бензін каштуе
больш за 5 злотых (каля 3600 рублёў). Па краінах Прыбалтыкі кошты на бензін
вагаюцца ў межах 2-2,5 еўра (5800-7000 рублёў). У Расіі, як краіне — вытворцы
самога бензіну, вядома, кошты самыя танныя. Так вышэйзгаданы бензін АІ-95
каштуе насамрэч каля 1 долара.

Цікава, што ва Украіне, якая таксама імпартуе паліва
з той жа Расіі, кошт на 95-ты бензін не перавышае 4 грывень (1600 рублёў ці 0,8
$).

Фота — photo.bymedia.net