Вы тут

"Белыя Халаты": віцэ-прэм'ер падарыў дзецям у клініцы паштоўкі з памылкамі

Падарунак з памылкамі ад віцэ-прэм'ера / t.me/belhalat_by

Высокапастаўленыя чыноўнікі падарылі дзецям паштоўкі з памылкамі, піша ТГ-канал "Белыя Халаты. News".

1 чэрвеня адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей. Каб адзначыць яго, у 2-ю дзіцячую клініку Мінска прыехалі віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка і намеснік міністра аховы здароўя Дзмітрый Чараднічэнка

"Прывезлі дзецям "падарункі" з шакаладкай і пунктуацыйнымі памылкамі. Больш моцна абняславіцца спецыяльна не атрымалася б", — пішуць "Белыя Халаты".

На паштоўцы, прыкладзенай да шакаладкі, зроблены надпіс: "Солнечный круг! Дети — мы рядом!"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.