Вы тут

"Белтэлекам" павысіць тарыфы на інтэрнэт з Новага года

Офіс "Белтэлекама" / beltelecom.by​

"Белтэлекам" паведамляе, што з 1 студзеня ў Беларусі вырастуць тарыфы на інтэрнэт. Павышэнне складзе ў сярэднім 4%.

Падаражэюць таксама міжнародныя тэлефанаванні, паслугі тэлебачання ды іншыя паслугі электрасувязі — у сярэднім на 5%. Падрабязней з тарыфамі можна пазнаміцца па спасылцы.

Павышэнне тарыфаў спярша анансавалася на 1 лістапада 2021-га, але пасля гэтага двойчы пераносілася.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.