BELPOL расказаў, як беларускія фірмы абслугоўваюць ФСБ і Расгвардыю
![Прыцэлы для вайны супраць Украіны](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-06/prycel.jpg.webp?itok=qbIXNK1g)
Прыцэлы для вайны супраць Украіны / Кадр з відэа
Аб'яднанне беларускіх сілавікоў BELPOL працягвае збіраць факты, як рэжым Аляксандра Лукашэнкі зарабляе крывавыя грошы на вайне ва Украіне. У чарговым расследаванні называюцца дзясяткі прадпрыемстваў, якія ўдзельнічаюць у вырабе прыцэлаў для расійскіх танкаў і бронетэхнікі. Для вытворчасці дэталяў прыцэлаў выкарыстоўваецца нават праца зняволеных папраўчай калоніі № 9.
BELPOL паведамляе, што ААТ "Пеленг" (знаходзіцца пад заходнімі санкцыямі) пастаўляе сваю прадукцыю ў тым ліку ФСБ і Расгвардыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.