Вы тут

“Белнафтахім” знізіў кошты на дызпаліва і АІ-95

belorusneft.by

З нядзелі, 9 чэрвеня ў Беларусі на 1 капейку зніжаюцца кошты на дызельнае паліва і бензін АІ-95-К5-Еўра. Цяпер яны каштуюць 1,68 рубля. Кошты на АІ-92-К5-Еўра і АІ-98-К5-Еўра застаюцца нязменнымі, паведамляе прэс-служба канцэрна “Белнафтахім”.

У папярэднія некалькі месяцаў кошты на запраўках штотыдня раслі, прычым адразу на ўсе віды паліва. Аднак тыдзень таму, 1 чэрвеня “Белнафтахім” дапусціў іх зніжэнне, бо нафта на сусветным рынку апошнім часам перастала даражэць. Адпаведна, выдаткі айчынных НПЗ на яе набыццё перасталі расці .