Вы тут

"Белнафтахім": Расія аднавіла пастаўкі нафты на беларускія НПЗ

Расія аднавіла пастаўкі нафты ў Беларусь / БЕЛТА

Расійская кампанія "Транснафта" пачала пастаўкі нафты на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы. 

"Пацвярджаю, што пастаўкі нафты на беларускія НПЗ пачаліся згодна з аформленымі маршрутнымі даручэннямі, —каментуе Еўрарадыё прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка. — Мы гэтым пытаннем займаліся, і сёння пайшла праца".

Аднак у канцэрне не ўдакладнілі, якія менавіта кампаніі будуць пастаўляць нафту ў Беларусь у красавіку. Па словах прэс-сакратара, іх абвесцяць пазней.

Раней паведамлялася, што ў красіавку Беларусь разлічвае на пастаўку да 2 мільёнаў тон нафты на "Нафтан" і Мазырскі НПЗ. Купляць сыравіну беларускі бок плануе па 4 долары за барэль. Прэмію расійскім пастаўшчыкам плануецца выплочваць па міжбюджэтных разліках паміж Беларуссю і Расіяй. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.