"Белнафтахім" назваў яшчэ аднаго з пастаўшчыкоў нафты

"Белнафтахім" назваў яшчэ аднаго з пастаўшчыкоў нафты

Акрамя групы кампаніяў "Сафмар" Міхаіла Гуцарыева пастаўкамі нафты ў Беларусь у сакавіку будзе займацца кампанія "УДС нафта". Пра гэта заявіў прэс-сакратар дзяржаўнага канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка

"Ад "Сафмара" чакаецца 300 тысяч тон нафты, ад "УДС нафты" — 50 тысяч тон", — перадае БЕЛТА яго словы.

Кампанія "УДС нафта" належыць удмурцкаму бізнэсоўцу Аляксею Чулкіну і ўваходзіць у холдынг "УДС груп". Яна дзейнічае з 2013 года і распрацоўвае радовішчы ва Удмурціі і Пермскім краі Расіі. 

Раней "Белнафтахім" паведамляў, што акрамя "Сафмара" нафту ў Беларусь у сакавіку будуць пастаўляць яшчэ пяць расійскіх кампаніяў, але не называў іх. У СМі з'явіліся меркаванні, што пастаўкамі зоймуцца "Раснафта" і "Татнафта". Але, па словах Цішчанкі, перамоваў з імі наконт паставак на сакавік не вядзецца.

"Аднак гэтыя інсайдэрскія сігналы можна звязаць з апошнімі навінамі пра падзенні цэнаў на сусветным рынку нафты. Прапаноў гатунку Urals ў партах стала больш, чым раней. Аб'ём, які раней забірала Беларусь, перапампоўваюць у танкеры", — дадаў ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі