"Белінвестбанк" папярэдзіў пра змены ў правілах зняцця грошай у банкаматах

"Белінвестбанк" папярэдзіў пра змены ў правілах зняцця грошай у банкаматах

"Белінвестбанк" папярэдзіў сваіх кліентаў пра змены ў правілах зняцця грошай у банкаматах. З 2 траўня можна будзе зняць не больш за 500 рублёў на суткі, за месяц — не больш за 1500 рублёў. Як інфармуе прэс-служба банка, для валютных картак ліміт складзе 200 еўра ці долараў на дзень, 600 еўра ці долараў на месяц. У выпадку перавышэння будзе спісвацца камісія.

Банкам уводзяцца і абмежаванні на прагляд свайго балансу — бясплатна можна праверыць свой рахунак у банкаматах толькі тройчы на месяц. Перавышэнне ліміту будзе каштаваць 25 капеек.

Адзначаецца, што новаўвядзенне з'явілася ў сувязі з развіццём сістэмы безнаяўных плацяжоў, выкарыстання сучасных плацёжных механізмаў, павелічэння іх долі ў плацёжным абароце краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі