"БелГазета": Мы падпішам Жываловіча на выданне бясплатна

"БелГазета": Мы падпішам Жываловіча на выданне бясплатна

Калектыў "БелГазеты" выступіў з заявай па скандальнай сітуацыі, якая склалася вакол выдання. 

Нагадаем, што нядаўна з'явіліся паведамленні, што дырэктарам выдання стаў вядомы праваабаронца Андрэй Бандарэнка. Пазней Кірыл Жываловіч, які з'яўляецца асноўным уладальнікам СМІ, заявіў аб рэйдарскім захопе выдання і прызначыў свайго дырэктараЮрася Карэтнікава

У заяве калектыва "Белгазеты" тлумачыцца стан, да якога дайшло выданне за час, пакуль ім кіраваў Жываловіч, — ад жніўня 2017 па студзень 2019-га. 

"Інвентарызацыя не праводзілася, справаздачы не падаваліся, гадавая справаздачнасць не зацвярджалася, аб выдаткоўванні грошай ён таксама нікога не інфармаваў. Больш за тое, на працягу 2018 г. Жываловіч не з'яўляўся ў рэдакцыі, хоць налічваў сабе ўзнагароджанне за кіраўніцтва", — гаворыцца ў заяве. 

У пэўны час усім супрацоўнікам проста перасталі выплочваць заробак. 

"У снежні 2018 г. сітуацыя пачала пагаршацца імкліва — у рэдакцыю пайшлі патрабаванні ад розных крэдытораў. І, перш за ўсё, ад Беларускага дома друку. Высветлілася, што некалькі месяцаў запар за выданне накладу газеты не праводзіцца аплата. Газета, якая бесперабойна выходзіла з 1995 г., напярэдадні 2019 г. апынулася ў сітуацыі, калі першы нумар у новым годзе мог проста не выйсці — друкарня звярнулася ў суд, пры гэтым было дадзена зразумець, што на далейшае авансаванне спадзявацца не выпадае", — пішуць журналісты.

Па іх словах, галоўны рэдактар выдання Ігар Высоцкі прапанаваў правесці 2 студзеня 2019 гадавы агульны сход, як прадугледжана статутам. Асноўны акцыянер Жываловіч праігнараваў патрабаванне. Тады Высоцкі (у адпаведнасці з артыкулам 36 закона "Аб гаспадарчых таварыствах") правёў сход, на якім і выбралі новым дырэктарам Бандарэнку. 

"Так, маючы долю 24,6%, Высоцкі не мог бы прыняць рашэнні на звычайным сходзе. Але ў дадзеным выпадку праводзілася гадавы агульны сход. А для гадавога агульнага сходу ёсць спецыяльная норма. Другi сказ ч.2 арт.43 закона "Аб гаспадарчых таварыствах" гаворыць: у выпадку адсутнасці вызначанага кворуму гадавы агульны сход удзельнікаў гаспадарчага таварыства павінен быць праведзены. Такім чынам, гадавы агульны сход, у адрозненне ад пазачарговага, з'яўляецца правамоцным незалежна ад звычайных кворумаў", — тлумачыцца ў заяве.

ТАА "БелГазета" падала ў суд на Жываловіча за шкоду, прычыненую ім на дырэктарскай пасадзе. І не выключае далейшых фінансавых пазоваў. 

Разам з тым калектыў абяцае падпісаць Жываловіча на выданне — як доказ таго, што "БелГазеце" ўдалося пазбегнуць банкруцтва. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі