Праваабаронца Андрэй Бандарэнка стаў дырэктарам "БелГазеты"

Праваабаронца Андрэй Бандарэнка стаў дырэктарам "БелГазеты"

Праваабаронца Андрэй Бандарэнка стаў дырэктарам вядомай "БелГазета". Перад ім на гэтай пасадзе быў асноўны заснавальнік выдання Кірыл Жываловіч

У каментары Еўрарадыё Бандарэнка патлумачыў, што ён будзе па сутнасці нанятым менеджарам.

Бандарэнка: "Я ў склад заснавальнікаў не ўваходжу — я з'яўляюся прызначаным дырэктарам, згодна з пратаколам гадавога агульнага сходу заснавальнікаў. Гэта значыць, я адказваю за фінансава-гаспадарчую дзейнасць прадпрыемства "БелГазета". І паралельна скажу, што я не ўпаўнаважаны ўплываць на рэдакцыйную палітыку газеты".

Галоўным рэдактарам выдання застанецца Ігар Высоцкі.

Андрэй Бандарэнка вядомы як праваабаронца і заснавальнік арганізацыі "Нью Платформ інавэйшн". Па яго словах, у выданні плануецца пашырыць праваабарончую тэматыку. Аднак, кажа Бандарэнка, ягоная арганізацыя не будзе манапалістам на старонках "БелГазеты", прысвечаным праваабарончай дзейнасці — ён заклікае да супрацы і іншыя праваабарончыя арганізацыі. 

 

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" 21.01:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі