Белдзяржуніверсітэт адкрыў сайт для абітурыентаў

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт запусціў спецыяльны сайт для абітурыентаў. Старшакласнікі ды іншыя паступаючыя змогуць пры дапамозе гэтага рэсурса выбраць спецыяльнасць, а таксама падрыхтаваць патрэбны пакет дакументаў для паступлення.

Тут даступны сервіс пад назвай “Каляндар абітурыента” з датамі Дзён адчыненых дзвярэй, рэпетыцыйнага тэставання, цэнтралізаванага тэставання і іншых мерапрыемстваў для паступаючых. Таксама тут ёсць інфармацыя пра наяўнасць месцаў у ітэрнатах і магчымасць засялення.

Асобны раздзел прысвечаны замежным абітурыентам.

Рэсурс адаптуецца для прагляду на планшэтах і смартфонах, паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу БДУ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі