БелАЗ, МАЗ, МТЗ — самыя стратныя прадпрыемствы Беларусі

Міністэрства фінансаў апублікавала фінансавыя вынікі адкрытых акцыянерных таварыстваў (акрамя банкаў) за тры кварталы 2014 года. Першае месца па прыбытковасці трымае "Беларуськалій" — 5734 млрд рублёў. За ім следам ідуць Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод (2296 млрд) і наваполацкі "Нафтан" (1083 млрд). На чацвёртым месцы трымаецца Банк развіцця, які спецыялізуецца на фінансаванні дзяржаўных праграм (1019 млрд).

Табліцу самых стратных прадпрыемстваў узначаліў БелАЗ — мінус 304,9 млрд руб. За ім следам ідуць МТЗ (-243,7 млрд) і МАЗ (-229,2 млрд).  

Фота — tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі