"Белавія" распачала новую акцыю, танныя квіткі на падарожжы з 1 кастрычніка

Авіякампанія "Белавія" распачала новую акцыю, прапануюцца танныя квіткі на падарожжы з 1 кастрычніка да 20 снежня бягучага года. Яе старт прызначаны на 00:01 чацвярга, 16 жніўня. Акцыя працягнецца да канца гэтага дня. Продаж квіткоў будзе адбывацца толькі на сайце belavia.by.

"Белавія" інфармуе, што квіткі ў абодва бакі будуць каштаваць для пасажыра ад 50 еўра + таксы і зборы. Акцыя дзейнічае толькі на рэгулярныя маршруты (акрамя накірунку праз Бейрут). Напрыклад, паездка ў сталіцу Чэхіі будзе каштаваць каля 112 еўра, у Парыж — каля 148 еўра. Больш падрабязна гл. тут.