"Белавія" прадала адзін са сваіх "Боінгаў" з "васільком"
![Самалёт "Белавія", выстаўлены на продаж / фота пляцоўкі "ІПМ-таргі"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/6d04e3c023821e21b878b6986b6834f6.jpeg.webp?itok=zh3rIahd)
Самалёт "Белавія", выстаўлены на продаж / фота пляцоўкі "ІПМ-таргі"
Авіякампанія "Белавія" прадала свой самалётны планёр Boeing 737-500 EW-290РА, заўважыў Onliner. Інфармацыя пра гэта з'явілася на электроннай гандлёвай пляцоўцы "ІПМ-таргі".
У арганізацыі журналістам растлумачылі, што ў аўкцыёне ўдзельнічаў толькі адзін пакупнік, але інфармацыя пра яго канфідэнцыйная.
Самалёт прадалі на 2% даражэй за заяўлены пачатковы кошт, сума куплі склала прыкладна 1,9 млн долараў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.