"Белавіі" ў 2017 годзе давядзецца знізіць кошт авіябілетаў?

"Белавіі" ў 2017 годзе давядзецца знізіць кошт авіябілетаў?

"Белавіі" ў 2017 годзе, магчыма, давядзецца знізіць кошт авіябілетаў. Гэта вынікае з выступлення перад дэпутатамі і сенатарамі намесніка прэм'ер-міністра Анатоля Калініна. 30 лістапада на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі ён адзначыў, што ў наступным годзе "працягнецца аптымізацыя кошту авіябілетаў". Паводле слоў Калініна, гэта "адна з прыярытэтных задач, пастаўленых грамадствам і ўрадам перад авіягаліной".

Таксама віцэ-прэм'ер паведаміў, што ў 2017-м працягнецца будаўніцтва другой узлётна-пасадачнай паласы ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. Гэтыя працы скончацца ў 2018 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі