Вы тут

Беларусы зладзілі акцыю пратэсту каля ЦВК Грузіі ў Тбілісі

Пртэстоўцы каля ЦВК Грузіі /t.me/tbilisipeople

Беларусы арганізавалі акцыю пратэсту каля ЦВК Грузіі ў Тбілісі, паведамляе "Еўрарадыё".

Пратэстоўцы выступаюць супраць таго, каб прадстаўнікі беларускага ЦВК атрымалі рэгістрацыю на будучых выбарах у Грузіі.

Людзі трымалі ў руках плакаты з надпісамі "Скажы мне хто твой сябра і я скажу, хто ты", "Сяброўства з Лукашэнка = Сяброўства з Пуціным" і іншыя.

Раней паведамлялася, што адным з магчымых прадстаўнікоў ад Беларусі можа быць кіраўніца ЦВК Лідзія Ярмошына. 

ЦВК Беларусі адмаўляе, што Ярмошына паедзе назіральніцай на выбары ў Грузію і сцвярджае, што на выбары ў Грузію паедуць два супрацоўнікі апарату камісіі. Там лічаць, што "непраўдзівая інфармацыя" пра паездку Ярмошынай з'явілася "праз наўмысную або неспадзяваную інтэрпрэтацыю звестак, якія былі размешчаныя на сайце ЦВК Грузіі".

Мясцовыя выбары ў Грузіі пройдуць 2 кастрычніка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.