Беларусы, якія хаваліся ў шведскай амбасадзе, напішуць пра гэта кнігу

Бацька і сын Кузнечыкі / nv-online.info
Бацька і сын Кузнечыкі / nv-online.info

Латвія дала статус бежанцаў Віталю Кузнечыку і ягонаму сыну Уладзіславу. Пра гэта піша “Народная Воля” са словаў адваката беларусаў, якія паўтара года жылі ў амбасадзе Швецыі ў Мінску.

У 2020 годзе віцябляне Кузнечыкі ўдзельнічалі ў акцыях пратэсту. Пад пагрозай затрымання яны перабраліся праз плот шведскай амбасады і засталіся на яе тэрыторыі. У чэрвені 2021-га стала вядома, што ім удалося пакінуць тэрыторыю Беларусі і трапіць у Латвію.

"Не так даўно Віталь і Уладзіслаў атрымалі статус бежанцаў і зараз будуць вырашаць, што ім рабіць далей. Яны даволі доўга чакалі атрымання гэтага статуса, працэдуру зацягнулі, хаця, як мне падаецца, там і так усё было зразумела", — кажа іх адвакат Вадзім Драздоў.

Атрыманы статус дазваляе Кузнечыкам перамяшчацца па ўсёй Еўропе. Раней яны не маглі пакінуць тэрыторыю Латвіі і нават з'ездзіць у суседнія Літву ці Эстонію. Цяпер Кузнечыкі атрымаюць праязны дакумент і дазвол на працу.

Таксама бацька і сын Кузнечыкі плануюць напісаць кнігу пра свае “прыгоды” за апошнія два гады. "Віталь і Уладзіслаў пастаянна вялі дзённік, запісвалі ўсё тое, што з імі адбывалася штодзень, а зараз у іх ёсць жаданне ўсё гэта літаратурна аформіць і выдаць кнігу", — адзначае адвакат.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі