Беларусы Варшавы адзначылі ўгодкі бітвы пад Оршай

Каля 20 беларусаў прайшлі ад цэнтру Варшавы да памятнай шыльды беларускаму вайсковаму дзеячу Станіславу Булак-Балаховічу. Шэсце доўжылася каля гадзіны. На заканчэнне перад прысутнымі выступіў кіраўнік БНП Анатоль Міхнавец, які заклікаў не забываць беларускіх нацыянальных герояў.



Нагадаем, 8 верасня 1514 года адбылася Аршанская бітва, у якой войска ВКЛ перамагло амаль утрая большую па колькасці армію Маскоўскай дзяржавы.


30-тысячнае войска ВКЛ пад камандаваннем гетмана Канстанціна Астрожскага літаральна разграміла маскоўскія палкі, агульная колькасць якіх перавышала 80 тысяч. Пад Оршай гетман Астрожскі ўпершыню ў вайсковай гісторыі выкарыстаў артылерыйскі залп з засады. Гэта і адыграла вырашальную ролю ў ходзе бітвы. У тагачаснай Еўропе Аршанская бітва стала адной з найбуйнейшых, а для беларускай вайсковай гісторыі увогуле самай значнай перамогай.



З пачатку 1990-х гадоў мінулага стагоддзя 8 верасня ў Беларусі неафіцыйна адзначаецца як Дзень беларускай вайсковай славы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі