Беларусы ўзялі ў банкаў спажывецкія крэдыты на 3,5 млрд рублёў

Беларусы ўзялі ў банкаў спажывецкія крэдыты на 3,5 млрд рублёў

Беларусы ўзялі ў банкаў спажывецкія крэдыты на 3,5 мільярда рублёў. За першыя пяць месяцаў гэтага года прырост склаў амаль 18%, гаворыцца ў статыстычным бюлетэні Нацыянальнага банка. Толькі ў траўні партфель крэдытаў, выдадзеных на спажывецкія патрэбы, вырас на 142,8 мільёна аб на 4,2%.

Спецыялісты Нацбанка тлумачаць рост попыту на такія пазыкі аднаўленнем рэальных прыбыткаў насельніцтва і хуткім зніжэннем працэнтных ставак. Толькі за мінулы год спажывецкае крэдытаванне вырасла адразу на 75% да 3 мільярдаў рублёў. У сувязі з гэтым рэгулятар з траўня ўвёў новыя правілы крэдытавання насельніцтва, каб не дапусціць павелічэння праблемнай запазычанасці: цяпер выдаткі на крэдыты ў грамадзяніна не могуць перавышаць 40% ад заяўленага прыбытку.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі