Беларусы сталі купляць больш гарэлкі
Гарэлка / Andranik Hakobyan / Shutterstock
У Беларусі сталі купляць больш гарэлкі і моцных спіртных напояў. У студзені-сакавіку 2026 года гандлёвыя арганізацыі краіны рэалізавалі на 2% больш гарэлкі, чым за аналагічны перыяд 2025-га, паведамляе Белстат.
Паказчыкі рознічных продажаў: 1,9666 млн долараў у 2026-м супраць 1,9286 млн долараў годам раней.
Продажы іншых відаў алкаголю таксама выраслі:
- лікёры і лікёра-гарэлачныя вырабы — на 17,3%,
- каньяк, каньячныя напоі і брэндзі — на 6,7%,
- слабаалкагольныя напоі — на 2,8%.
Віно і піва беларусы, падобна, разлюбілі. Продажы гэтых напояў знізіліся.
"Рэалізацыя пладовых він у студзені-сакавіку 2026 года скарацілася на 21,3% да аналагічнага перыяду мінулага года, вінаградных він — на 4,9%, ігрыстых він, уключаючы шампанскае, — на 2%".
Піва з пачатку 2026 года ў параўнанні з такім жа перыядам 2025-га прадалі на 3,6% менш.