Беларусы сталі багацейшымі за краіну (інфаграфіка)

У лістападзе валютныя ўклады дасягнулі 7 мільярдаў 251 мільён долараў, а золатавалютны запас Нацбанка ў вымярэнні МВФ знізіўся да 6 мільярдаў 820 мільёнаў долараў. Такім чынам, у беларускіх банках беларусы маюць больш грошай, чым Нацбанк.

На пачатак года ЗВР складалі 8 мільярдаў 24 мільёны долараў, насельніцтва ж мела на дэпазітах 6 мільярдаў 426 мільёнаў долараў. За год уклады насельніцтва выраслі на 825 мільёнаў, а золатавалютныя рэзервы знізіліся на 1,2 мільярда долараў.

Рублёвыя дэпазіты таксама раслі на працягу года, але, пачынаючы са жніўня, пачалі зніжацца. Паказальна, што рублёвых укладаў у беларусаў у два разы меней, чым валютных.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі