Вы тут

Беларусы вінны банкам рэкордныя 13,4 мільярда рублёў

БелТА

На 1 кастрычніка 2019 года беларусы былі вінны банкам рэкордныя 13 млрд 343 млн 400 рублёў (спажывецкія крэдыты, крэдыты на нерухомасць і г. д.). За месяц аб'ём крэдытаў фізасоб павялічыўся больш чым на 271 млн рублёў. Гэта вынікае з статыстычнага бюлетэня Нацыянальнага банка Беларусі.

Такім чынам, крэдытны бум у Беларусі, насуперак спадзяванням Нацбанка, не спыніўся. Напрыклад, было выдадзена крэдытаў на фінансаванне нерухомасці на 8 млрд 85,7 млн рублёў (гэта больш чым на 874 млн рублёў, чым было ў пачатку года). На спажывецкія патрэбы выдалі крэдытаў на 5 млрд 257,7 млн (з пачатку 2019-га сума павялічылася больш чым на 872 млн рублёў).

nbrb.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.