Вы тут

Беларусы патрабуюць забараніць кітайцам уезд у краіну

Ілюстрацыйнае фота / russian.rt.com

Беларусы патрабуцю забараніць уезд у краіну грамадзянам Кітая. Адпаведную петыцыю ўжо падпісалі больш за 1600 чалавек. Каб пазбегнуць распаўсюджвання каранавіруса ў Беларусі, аўтары петецыя патрабуцюць ад улад забараніць уезд у краіну, тым хто вяртаецца з Кітая. 

“У сувязі з вельмі высокай пагрозай масавага заражэння каранавірусам насельніцтва Рэспублікі Беларусь ад патэнцыйных носьбітаў гэтага смяротна небяспечнага віруса — студэнтаў, грамадзян Кітая, часова з'ехалі на сваю радзіму і якія збіраюцца назад уехаць на тэрыторыю нашай краіны для працягу вучобы, патрабуем ад улады прыняцця надзвычайных і жорсткіх мер па часовай забароне на іх ўезд і ўезд на нашу тэрыторыю ўсіх грамадзян Кітаю. Лічым, што непрыняцце такіх мер, а таксама самае нязначнае прамаруджванне ў дадзенай сітуацыі наўпрост пагражае нацыянальным інтарэсам Беларусі і з'яўляецца злачынствам супраць беларускага народа”, — гаворыцца ў звароце. 

У бліжэйшыя дні тэкст петыцыі перададуць у Савет Міністраў і Міністэрства аховы здароўя. 

У Беларусі навучаецца каля 5 тысяч кітайскіх студэнтаў. Каля 920 з іх паехалі на радзіму сустракаць Новы год. Як паведамляла Еўрарадыё, недалёка ад Мінска будзе працаваць часовая каранцінная база, дзе за грамадзянамі Кітая, якія вярнуліся ў Беларусь, на працягу 14 дзён будуць назіраць медыкі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.