Беларусы ў лютым больш прадавалі валюты, чым куплялі. Грамадзяне прынеслі ў абменнікі 748,1 мільёнаў долараў, а купілі на 31,6 мільёнаў долараў менш (716,5 млн). Пры гэтым попыт насельніцтва на валюту ў параўнанні са студзенем скараціўся, а продаж — вырас. Пра гэта сведчыць статыстыка Нацбанка.
Хоць у цэлым абарот валютнага рынку ў лютым вырас у параўнанні са студзенем больш чым на чвэрць і дасягнуў 8,268 мільярдаў долараў. Чыстымі пакупнікамі валюты зрабіліся банкі і прадпрыемствы. Банкі ў лютым купілі валюты на 3,77 млрд долараў, а прадалі — на 3,6 млрд долараў. Суб'екты гаспадарання (рэзідэнты) купілі валюты на 2,09 млрд долараў, а прадалі на 1,835 млрд долараў. Розніца склала амаль 255 млн долараў. Прадпрыемствы-нерэзідэнты часцей прадавалі валюту, чым куплялі.