Беларусы на 38-м месцы ў свеце паводле ведання англійскай мовы

Беларусы на 38-м месцы ў свеце паводле ведання англійскай мовы

Беларусы займаюць 38-е месца ў свеце паводле ведання англійскай мовы. У рэйтынг, складзены English Proficiency Index, трапілі 88 краінаў свету, дзе англійская не з’яўляецца дзяржаўнай або афіцыйнай мовай.

У гэтым рэйтынгу Беларусь стаіць вышэй за Расію (42) і Украіну (43), але значна адстае ад Літвы (26) і Польшчы (13). Латвіі ў гэтым рэйтынгу няма.

Лідарам сярод неангламоўных краінаў з’яўляецца Швецыя, за ёй ідуць Нідэрланды і Сінгапур. Замыкаюць рэйтынг Узбекістан, Ірак і Лівія.

У даследаванні ўдзельнічала 1,3 мільёна чалавек. Аўтары даследавання робяць выснову, што найлепей замежную мову ведаюць маладыя людзі ва ўзросце 20-30 гадоў.  Жанчыны валодаюць англійскай лепей за мужчын. Людзі, што ведаюць замежную мову, вылучаюцца большай адкрытасцю і большей срправядлівасцю што да правоў жанчынаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі