Беларусы і расіяне могуць атрымаць аднолькавыя правы на меддапамогу

6 лютага Дзярждума Расіі плануе разгледзець пытанне аб ратыфікацыі пагаднення з Беларуссю аб аказанні медыцынскай дапамогі грамадзянам дзвюх краін.

Пагадненне было падпісана ў Санкт-Пецярбургу ў 2006 годзе і прадугледжвае роўныя правы для грамадзян дзвюх краін на атрыманне медыцынскай дапамогі. Згодна з дакументам грамадзяне адной краіны, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі другой, могуць атрымаць медыцынскую дапамогу, уключаючы бясплатнае лячэнне ў дзяржаўных установах аховы здароўя.

Грамадзяне, якія пражываюць на тэрыторыі іншай краіны часова, маюць права на атрыманне хуткай медыцынскай дапамогі і меддапамогі ў выпадку, калі яны захварэлі на сацыяльна небяспечнае захворванне.

РИА Новости

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі