Вы тут

Беларусы атрымалі адразу тры “бронзы” Еўрагульняў

Таццяна Шаракова. БЕЛТА

Беларускія атлеты атрымалі адразу тры “бронзы” ў розных відах спорту на Еўрапейскіх гульнях.

Велагоншчыца Таццяна Шаракова заваявала заняла трэцяе месца ў групавой гонцы на 120 км. Беларуская спартсменка здолела ўтрымацца ў групе лідараў цягам усёй дыстанцыі, але ў прызавую тройку яна ўбілася толькі на апошніх метрах перад фінішам. Чэмпіёнкай стала прадстаўніца Нідэрландаў Ларэна Вібес, “срэбра” ў яе суайчынніцы Марыяны Вос.

Акрабаты Артур Белякоў і Вольга Мельнік былі трэцімі ў дынамічных практыкаваннях у міксце. Першае месца заваявала расійская пара Вікторыя Аксёнава / Кірыл Старцаў, на другім месцы дуэт з Азербайджана Абдулла аль-Машайхі і Гурбанлі Рухідзіл.

На турніры па самба “бронзай” адзначылася Анфіса Капаева ў вагавай катэгорыі 48 кг.

Раней “золата” Еўрапейскіх гульняў заваявала беларуская група акрабатак (Вераніка Набокіна, Юлія Івончык і Карына Сандовіч), а “срэбра” дасталася нашай камандзе лучніц, у складзе якой выступалі Карына Дзямінская, Карына Казлоўская і Ганна Марусава.