Беларускія “запарожцы” прыехалі ў Львоў

Выстава аўтамабіляў адбываецца ў межах святкавання 30-годдзя львоўскага аўтамабільнага клуба "ЗАЗ-Козак".





Галоўныя ж мерапрыемствы па адзначэнні гадавіны клуба будуць праходзіць цягам трох дзён каля вёскі Верашчыца на Львоўшчыне, паведамляюць украінскія СМІ.



Туды ўжо прыехала каля 90 запарожцаў. У межах святкавання: казацкія забавы, казацкая куцця, фотавыстава пра клуб ды іншыя мерапрыемствы.