Вы тут

Беларускія весляры выйгралі на чэмпіянаце свету першыя ўзнагароды

Скрыншот з відэа "Беларусь 1"

Беларускія весляры выйгралі на чэмпіянаце свету, які праходзіць у венгерскім Сегедзе, першыя ўзнагароды. Гэта два золата і адно срэбра. Праўда, медалі здабытыя ў неалімпійскіх дысцыплінах, адзначае pressball.by.

Першае месца ў байдарцы-двойцы ў фінале на дыстанцыі 200 метраў занялі Марына Літвінчук і Вольга Худэнка. Алена Наздрова была першай на дыстанцыі 500 метраў на каноэ-адзіночцы. Мікіта Борыкаў заваяваў срэбраны медаль таксама на каноэ-адзіночцы на той жа дыстанцыі.

Сусветнае першынство будзе праходзіць да 25 жніўня. Агулам разыграюць 30 камплектаў узнагарод.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.