Беларускія ваенкаматы праверылі больш за 70% ваеннаабавязаных

Міністэрства абароны / reform.by
Міністэрства абароны / reform.by

Міністэрства абароны працягвае зверка уліковых даных ваеннаабавязаных. Як паведамляе прэс-служба ведамства, такую зверку прайшлі ўжо больша за 70% ваеннаабавязаных.

На першым этапе мерапрыемствы праводзіліся на прадпрыемствах і арганізацыях па месцы працы ваеннаабавязаных. Другі этап праводзіцца непасрэдна ў камісарыятах і сельскіх выканкамах.

Прычым ванекаматы працуюць па вечарах і ў выходныя дні, заявіў начальнік упраўлення галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення Генштаба Аляксандр Шальпук.

Да канца года Мінабароны плануе праверыць усіх ваеннаабавязаных.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі