Беларускія тэнісісты сёння гуляюць у Кубку Дэвіса з румынамі

Беларускія тэнісісты сёння гуляюць у Кубку Дэвіса з румынамі

3 лютага беларускія тэнісісты гуляюць у Кубку Дэвіса з румынамі. Гэта будзе матч першага круга I групы Еўра-Афрыканскай зоны. Ён пройдзе ў мінскім Палацы тэнісу.

А 11-й гадзіне пачнецца паядынак Іллі Івашкі і Андрыяна Унгура. Калі ў беларуса 175-е месца ў рэйтынгу, дык у румына — 313-е. У наступным паядынку згуляюць Ягор Герасімаў (341) і Марыус Копіл (129).

На суботу прызначаная парная сустрэча. Максім Мірны і Ягор Герасімаў згуляюць з Хорыя Тэкаў і Мікалаем Фрунза. У нядзелю пройдуць два адзіночныя паядынкі.

У выпадку перамогі ў матчы мужчынская зборная Беларусі ў верасні 2017-га пазмагаецца за выхад у Сусветную групу з Аўстрыяй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі