Беларускія тэнісісты перамаглі румынаў у матчы Кубка Дэвіса

Беларускія тэнісісты адолелі зборную Румыніі і выйшлі ў другі раунд 1-й групы Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса. Сустрэча, якая ўключала ў сябе пяць гульняў, праходзіла ў Мінску 3-5 лютага. У вырашальным паядынку Ягор Герасімаў адолеў Адрыяна Унгура — 7:6 (7:5), 6:4, 6:4.

Такім чынам, па выніках пяці сустрэчаў беларусы скончылі матч з лікам 3:2.

У другім раундзе яны сустрэнуцца з камандай Аўстрыі — матч пройдзе 7-9 красавіка. Незалежна ад выніку гэтага матчу беларусы захаваюць месца ў 1-й групе ЕАЗ, куды вярнуліся па выніках выступаў у мінулым сезоне.