Беларускія тэнісісткі забяспечылі сабе выхад у ½ фіналу Кубка Федэрацыі

Беларускія тэнісісткі забяспечылі сабе выхад у ½ фіналу Кубка Федэрацыі

Беларускія тэнісісткі забяспечылі сабе выхад у ½ фіналу Кубка Федэрацыі. 10 лютага ў нямецкім Брауншвейгу ў трэцім адзіночным паядынку Арына Сабаленка разграміла немку Лауру Зігемунд — 6:1, 6:1 і такім чынам лік матчу стаў 3:0 на карысць Беларусі. Мусіць адбыцца яшчэ адзін адзіночны паядынак, а таксама парная гульня, але беларускі ўжо маюць датэрміновую перамогу над немкамі.

У першы дзень Аляксандра Сасновіч перамагла Таццяну Марыю — 7:6 (7:3), 6:3, а Арына Сабаленка была мацнейшай за Андрэа Петкавіч — 6:2, 6:1.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі