Беларускія спецыялісты не маюць дачынення да новай украінскай бронемашыны

Беларускія спецыялісты не маюць дачынення да новай украінскай бронемашыны

Па словах першага намесніка старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі Ігара Быкава, інфармацыя пра ўдзел беларускіх спецыялістаў у стварэнні ва Украіне бронемашыны “Варта” — фэйк.

Быкаў: “Я не ведаю, адкуль бяруцца такія публікацыі. Адно слова, што там ёсць — “з удзелам беларускіх канструктараў”. А ў чым роля беларускіх канструктараў? Што, у беларусаў такі вялікі досвед у стварэнні легкабраніраванай тэхнікі? Так, мы працуем над тым, каб зрабіць свой легкабраніраваны аўтамабіль — Мінскі завод колавых цягачоў. Але гэта мы для сябе працуем і робім. Асабіста я такога не чуў і не ўпэўнены, што наша дапамога ўкраінскім спецыялістам патрэбная”.

Прадстаўнік ваенна-прамысловага комплексу заявіў, што яны робяць стаўку на высокатэхналагічную сістэму ўзбраення, а вось вырабляць пісталеты і карабіны для нас нявыгадна.

Быкаў: “У нас цалкам нармальная стралковая зброя, мы яе выкарыстоўваем, яе ў нас дастатковая колькасць. Так, ёсць нюансы. Да прыкладу, снайперскія вінтоўкі. Іх нам трэба штук 20-30. Але адкрыць вытворчасць, каб зрабіць 20-30 снайперскіх вінтовак?.. Вы скажаце, каб прадавалі за мяжу — не так лёгка, усе рынкі падзеленыя. Ёсць фірмы, якія стагоддзямі гэтым займаюцца. Таму мы бяром тыя накірункі, якія для нас эканамічна выгадныя. Накірункі навукаёмістыя — гэта для Беларусі характэрна. І такі кірунак ўзбраення дазволіць быць канкурэнтаздольным на рынку ўзбраення. Таму я кажу пра сродкі радыёлакацыі, радыёэлектроннай барацьбы. Завершаныя выпрабаванні беспілотных лятальных апаратаў — цэлай лінейкі”.

Менавіта гэтыя напрамкі і закладзеныя ў законапраект “Аб Дзяржаўнай праграме ўзбраення і дзяржаўным абаронным заказе”, які 10 снежня прадстаўляў у першым чытанні Ігар Быкаў дэпутатам парламента.

Фота: topwar.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі