Беларускія праваабаронцы хочуць быць назіральнікамі на выбарах ва Украіне

Бліжэйшая кампанія ў назіральнікаў — мясцовыя выбары ў Беларусі. Аднак вялікая ўвага надаецца выбарам прэзідэнта Украіны, прызначаным на 25 траўня. Еўрарадыё пацікавілася ў кіраўніка Беларускага Хельсінкскага камітэта Алега Гулака, ці будуць беларускія назіральнікі на ўкраінскіх выбарах.





Гулак: "Мы зацікаўленыя ў гэтым і шукаем такія магчымасці. Але ж вы разумееце, што тут трэба і пэўныя выдаткі, і адміністрацыйныя магчымасці. Паводле ўкраінскага закону магчыма назіранне ад міжнародных арганізацый. Гэта ўсё трэба арганізаваць".





Па словах Гулака, канкрэтыка з беларускім назіраннем на ўкраінскіх выбарах будзе толькі на пачатку траўня.





Фота — svaboda.org